Всяко-разно... > Паляўнiчыя прысмакi |
качыныя прысмакі |
(1/12) > >> |
Мікалай:
шаноўныя спадары! некалькі ўласных рэцэптаў. |
Мікалай:
Грудзінкі Спатрэбіцца: Некалькі качыных грудзін. Тры-чатыры гронкі вінаграду. Мелены гваздык. Дзве жмені маннай крупы. Алей. Соль. Адрэзаць грудзіны. У глыбокай місцы рукамі падавіць гронкі вінаграду. Туды закінуць грудзінкі і перамяшаць. Паставіць на некалькі гадзін у халадзільнік (я пакінуў на ноч). Злёгку абмыць ад вінаграду. Трышку пабіць кухонным малатком для мяккасці. Выкачаць у крупах і на патэльню. Соль і гваздык па смаку. Праз 15 хвілін зняць. Парэзаць ...і смачна есці. ________________________________ сцеражыце зубы ад дробу)) |
Мікалай:
печань спатрэбіцца: пячонка качыная (з 3-4 качак) шампіньёны (6-7 шт) цыбуля алей мелены лаўровы ліст соль Шампіньёны (дарэчы, назбіраў на ўласным падворку) парэзаць на невялікія кавалкі. Праварыць 5 хвілін. Пячонку разрэзаць на дзве часткі і на патэльню. Туды ж і грыбочкі. Праз хвілін 5 на патэльню дакласці парэзаную на вялікія кавалкі цыбулю (як каму падабаецца, можна і на невялікія) Гатаваць хвілін 10 на маленькім агні, дадаўшы дробку лаўровага ліста і соль па смаку. _________________________ смачна есці! |
Мікалай:
Гуляш з качыных "пупкоў" спатрэбіцца: 6 "пупкоў" мука часнык памідор алей мелены лаўровы ліст Нарэзаць "пупкі" на невялікія кавалкі і на патэльні смажыць хвілін 15-20. Далей, туды ўкінуць дробна парэзаны часнык і памідоры (мне падабаецца калі часнаку шмат і памідораў таксама не пашкадаваў, бо падабаецца з кіслінкай). Гэта месіва смажыць на маленькім агні яшчэ 7-10 хвілін. Размяшаць 2 стаканы (100 гр) мукі з вадой (я размешваў у халоднай вадзе) да стану кіселя. Гэты кісель уліць на патэльню да "пупкоў" і гатаваць яшчэ, прыкладна 10 хвілін. На прыканцы заправіць меленым лаўровым лістом, і соль па смаку. ...смачна есці! |
Мікалай:
Ну, і ногі, і крылы і ...шыі З ПАВАГАЙ! |
Навигация |
Главная страница сообщений |
Следующая страница |