Всяко-разно... > Паляўнiчыя прысмакi
качыныя прысмакі
(1/12) > >>
Мікалай:
шаноўныя спадары! некалькі ўласных рэцэптаў.
Мікалай:
Грудзінкі
Спатрэбіцца:

Некалькі качыных грудзін.
Тры-чатыры гронкі вінаграду.
Мелены гваздык.
Дзве жмені маннай крупы.
Алей.
Соль.


Адрэзаць грудзіны. У глыбокай місцы рукамі падавіць гронкі вінаграду. Туды закінуць грудзінкі і перамяшаць. Паставіць на некалькі гадзін у халадзільнік (я пакінуў на ноч).





Злёгку абмыць ад вінаграду. Трышку пабіць кухонным малатком для мяккасці. Выкачаць у крупах і на патэльню. Соль і гваздык па смаку. Праз 15 хвілін зняць. Парэзаць ...і смачна есці.

________________________________
сцеражыце зубы ад дробу))
Мікалай:
печань


спатрэбіцца:

пячонка качыная (з 3-4 качак)
шампіньёны (6-7 шт)
цыбуля
алей
мелены лаўровы ліст
соль


Шампіньёны (дарэчы, назбіраў на ўласным падворку) парэзаць на невялікія кавалкі.
Праварыць 5 хвілін.
Пячонку разрэзаць на дзве часткі і на патэльню.
Туды ж і грыбочкі.
Праз хвілін 5 на патэльню дакласці парэзаную на вялікія кавалкі цыбулю (як каму падабаецца, можна і на невялікія)
Гатаваць хвілін 10 на маленькім агні, дадаўшы дробку лаўровага ліста і соль па смаку.
_________________________

смачна есці!


Мікалай:
Гуляш з качыных "пупкоў"

спатрэбіцца:
6 "пупкоў"
мука
часнык
памідор
алей
мелены лаўровы ліст


Нарэзаць "пупкі" на невялікія кавалкі і на патэльні смажыць хвілін 15-20.

Далей, туды ўкінуць дробна парэзаны часнык і памідоры (мне падабаецца калі часнаку шмат і памідораў таксама не пашкадаваў, бо падабаецца з кіслінкай). Гэта месіва смажыць на маленькім агні яшчэ 7-10 хвілін.
Размяшаць 2 стаканы (100 гр) мукі з вадой (я размешваў у халоднай вадзе) да стану кіселя. Гэты кісель уліць на патэльню да "пупкоў" і гатаваць яшчэ, прыкладна 10 хвілін. На прыканцы заправіць меленым лаўровым лістом, і соль па смаку.

...смачна есці!




Мікалай:
Ну, і ногі, і крылы і ...шыі



З ПАВАГАЙ!
Навигация
Главная страница сообщений
Следующая страница

Перейти к полной версии