Котики... весь интернет ими забит.. от соцсетй до новостей и рекламы...
Собственно, не зря они имеют правильный статус при законном нахождении в охотугодьях...
Интересные цифры...
Каты ў Польшчы забіваюць штогод больш 100 мільёнаў дзікіх птушак
Напэўна, мы маглі спадзявацца, што раней ці пазней падобны артыкул па выніках даследаванняў, але не з далёкіх і малападобных да нас Аўстраліі, ЗША ці Канады, будзе апублікаваны. Цяпер Польшча “мае права” далучыцца да краін, у якіх даказана, што каты, якім людзі дазаляюць “гуляць самім па сабе” з’яўляюцца галоўнай антрапагеннай прычынай смяротнасці і дзікіх звяроў, і дзікіх птушак дробных і сярэдніх памераў. [/size]
[/color]Паводле каманды польскіх навукоўцаў, якія прадстаўляюць Варшаўскі ўніверсітэт прыродных навук [/size]
(Warsaw University of Life Sciences), Даследчы інстытут леса (Forest Research Institute), а таксама Інстытут аховы прыроды і Інстытут даследаванняў млекакормячых Польскай Акадэміі навук (Institute of Nature Conservation & Mammal Research Institute of Polish Academy of Sciences)[/color], на кожнае з прыкладна 2,9 мільёнаў сельскіх гаспадарстваў Польшчы прыходзіцца ў сярэднім 0,84 каты. У большасці выпадкаў каты гэтыя трактуюцца гаспадарамі як “мышаловы” – г.зн., што іх кормяць рэшткамі ежы са свайго стала, і людзі лічаць што няма нічога кепскага ў тым, што такі кот знойдзе сабе “мясны дадатак” самастойна ў наваколлі. Часам такі кот прыносіць сваю здабычу на падворак – у сярэднім гэта 3 птушкі і 16 звяркоў за год. Здавалася б, гэта не так і шмат. Але аказалася, што ловяць і з’ядаюць нашы коцікі насамрэч нашмат больш – прыкладна ў 15 разоў! І калі адпаведна экстрапаліраваць гэтыя дадзеныя на ўсіх коцікаў з сельскай мясцовасці, то атрымліваюцца страшныя лічбы:[/font]
[/size][/color]Па віне нядбайных гаспадароў, якія дазваляюць сваім катам вольна гуляць па-за домам, іх пітомцы забіваюць штогод не менш 135 мільёнаў дзікіх птушак і не менш 580 мільёнаў дзікіх звяроў![/font]
[/size][/color]Што тычыцца птушак, то хутчэй за ўсё гэта птушаняты або маладыя птушкі - іх лягчэй злавіць. Але калі мы ўспомнім, што агульная колькасць усіх польскіх дзікіх птушак – гэта каля 100 мільёнаў пар, то кожная пара ў сярэднім страчвае мінімум адно сваё птушаня з-за палявання катоў. Гэта, канешне, не адносіцца да белага і чорнага буслоў ці арлана-белахвоста, але прыкладна 95% польскіх відаў птушак маюць памеры дразда і меншыя.[/font]
[/size][/color]І не ёсць так, што “гэтак было заўсёды” і таму не варта пра гэта хвалявацца. Справа ў тым, што колькасць катоў у Польшчы павялічылася ў два разы паміж 1970 і 1990 гг. А колькасць птушак сельскагаспадарчых краявідаў з 2000 г. зменшылася на 20% і хуткасць іх знікнення застаецца такой самай штогод – у сярэднім – 0,6%.[/font] [/size]
[/color]Таму трымаючы ката ў кватэры або ў хаце, вы не толькі павялічваеце працягласць яго жыцця, але і ратуеце ад безсэнсоўнай смерці сотні бяскрыўдных дзікіх жывёл штогод.[/size]
http://birdwatch.by/news/13568?fbclid=IwAR2Rl5zLbv61JhXYXisiky8Qd7m13psRn8htSX8P1F3TVb0LDwP1Adb-qzg