Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?

Имя пользователя: Пароль:

Подписаться на RSS/XML рассылку rss

Открыть PDA версию сайта (для КПК, телефонов)

Автор Тема: Міжсезонне  (Прочитано 4035 раз)

0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.

Мікалай

  • Да живу я тут
  • *****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 3155
  • Место жительства: г.Любань, Мінская вобласць
  • Я - Беларус, і гэтым ганаруся!
    • Просмотр профиля
Міжсезонне
« : Июля 07, 2019, 01:50:03 am »
Люты!
Записан
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, Хто забыў сваю мову - усё згубіў (У.Караткевіч)

 

Мікалай

  • Да живу я тут
  • *****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 3155
  • Место жительства: г.Любань, Мінская вобласць
  • Я - Беларус, і гэтым ганаруся!
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #1 : Июля 07, 2019, 01:56:50 am »

"...
Прошу тебя, край розовый
Напой тихонько мне
Как дорог край берёзовый
В малиновой заре

..." (1)


Цок-цок-цок! Кабылка, запрэжаная ў воз, паціху ляскала аб асфальт капытамі. Сонейка толькі-толькі адарвалася ад зямлі і цёплымі праменямі грэла твар. Трохі ніжэй за нуль.  Поўнымі грудзямі я глытаў "вясновае" паветра, хоць на вуліцы яшчэ  і люты, але ўжо  адчуваўся ранні прыход вясны.
...Так склалася, што амаль на два гады быў вымушаны на палову менш часу праводзіць на паляванні. Раней, на кожны сезон меў дакументы  і ў БТПР, і ў Лясгас, з  лясоў/палёў/вадаёмаў, амаль што і не вылазіў. А тут  - добра калі раз у нядзелю  шанцавала вырвацца "на волю". І вось, я зноў звярнуўся ў звыклы лад жыцця...
Якая ж прыгажосць вакол! Цішыня! Ніводная галінка не шалахнецца, толькі сухі дубовы лісток зашамаціць  ад лёгкага ветрыку. Сінічкі час ад часу зграйкай з ціўканнем пераляцяць з дрэва на дрэва, ды папаўзень уніз галавою праскрабецца па сасноваму ствалу.  Тук-тук-тук-тук! - як быццам хтосьці кіянкай заляпае. Гэта нестомны дзяцел, сваёй моцнай дзюбай раструшчвае ў шчэпкі  сухія дрэвы.  І зноў цішыня.
Каля куста ляшчыны я спыніў кабылу, злез з возу, завязаў лейчыну, кінуў сена пад мысу кабыле і пайшоў па квартальнай лініі. Пад нагамі хрумсцеў снег, за ноч узяўся моцны шарун: у нізінах снег мясцінамі трымаў мяне. З правага боку свяцілася дзялянка, якую перасякалі тры лаўжы. Шмат лесу спілавалі і пасеклі за год, і працягваюць пілаваць (чутно было як дзесь у далечыні працавала бензапіла).  За дзялянкай пачаўся рэдкі сасновы бор, снег ляжаў плямамі:  "пёстрая тропа" - кажуць ганчатнікі,  і сапраўды, зямля там выглядае як кашуля англа-рускага ганчака. Па квартальнай я хутка выйшаў на лясную дарогу збітую ў каляіны ад лесавозаў. Павярнуў у левы бок. Калі я зрабіў некалькі крокаў, дарогу пераскочылі дзве казулі. Іх шмат тут. Егер заве 28-мы і 29-ты кварталы -  "казіныя кварталы". Каля старой парослай дзялянкі я сустрэў яшчэ сем казуль. Гэтыя, дык нават і не ўцякалі, адбеглі за метраў 200-ці ды пазіралі.  Пакрочыў далей і зрабіўшы трохвугольнік, я апынуўся каля возу. Сабраў сена, адвязаў лейчыну і сей у воз.
- Но! - гукнуў я, і кабылка пайшла.  Мне трэбы ехаць на 30-ты квартал, там у снежні я бачыў глушцоў, калі з егерам палявалі на казулю. Кабылка паціху сунула воз па каляінам, ляскалі атосы, ляпалі барткі. Сонца ўжо паднялося. Паветра прагрэлася. Я зняў пальчаткі і рашпіліў гузікі ў куртцы. На ўзгорку я спыніў кабылу. На краі дзялянкі стаялі тры ласі. Некалькі хвілін я разглядаў іх у бінокль. Рудавата-чорныя, бязрогія, ногі быццам ў белых панчохах. Па дарозе сутрэў яшчэ пару казуль. Дзе-нідзе сустракаліся сляды дзікоў. Я выехаў на гравійную дарогу (колісь, яшчэ да вайны яе насыпалі сярод балота, потым расшырылі, умацавалі), мне засталося праехаць каля кіламетра і звярнуць  управа. Фёдаравіч (егер) казаў, што зімою глушцы ходзяць па гэтай "гравейцы" і збіраюць каменьчыкі, ён шмат разоў іх бачыў. Але я ніводнага не пабачыў, хоць і спыняў на дарозе кабылку на паўгадзіны.
Вось той самы 30-ты квартал. З аднаго боку балаціна, з другога высачэнныя хвоі. Прывязаў кабылку да бярозкі, кінуў сена, глянуў компас і пасунуўся паціху праз хвоі на поўнач. Праз крокаў 100, не болей, моцна хлопаючы крыламі, узняўся глушэц, чорны, як смоль. Вось, тут сядзеў (нашоў яго "ямку")!  Выйшаў на лясную сцежку, звярнуў улева, зноў глянуў на компас.  Праз метраў сямсот, дзе пачалося рэдкалессе зноў звярнуў улева. На зваротным шляху  ўзнялося яшчэ тры глушцы. Аднаго, сядзеўшага на сухой разгалістай хвоі, высачыў у бінокль. Некалькі хвілін разглядаў яго. Калі я вярнуўся да возу, то на гадзінніку было 13-17, трэба вяртацца да хаты, як кажуць: "зімній день- короток". Патэлефанаваў Фёдаравічу і запытаў як хутчэй выехаць адсюль, ды не зблудзіць.
Ехаў скрозь па лясной дорозе, не зварочваючы амаль. Па дарозе дастаў тэрмас.  Трошкі больш, чым праз гадзіну апыніўся ў знаёмых мясцінах. Яшчэ праз паўгадзіны я спыніў кабылку, дастаў з возу заплечнік. Каля паваленай бярозы я расклаў агонь, дастаў з заплечніка тэрмас і "сняданак". ...Едкі, кіславаты дым раз-пораз залазіў у нос і ў вочы, полымя ад вогнішча прыемна грэла твар. Сонейка ўжо пачало "прызямляцца" і гэта адчувалася - пачало падмарожваць навокал. Ветру, амаль што не было.  Лес маўкліва стаяў, толькі кабылка часам зрэдку  парушала цішыню. 

Люты -  не паляўнічы месяц! Я раней таксама так лічыў,  і гэтае міжсезонне  так доўга цягнулася. Спачатку неяк сумна, што зімовы сезон скончыўся, потым не знаходзіш месца, чакаючы вясновы сезон. Але толькі зусім нядаўна я зразумеў як я памыляўся.
У ліс ў лютым пачынаецца важны перыяд: сярод белага дня лазяць па палях, апранутыя ў залаціста-рудое  футра - самы сезон для "снайпераў".  Прадоўжваецца паляванне на бабра і аленя.
Але і гэта не галоўнае. Люты дае нам невялікі перадых паміж дзвумя сезонамі: пасля зімы патрэбны адпачынак, а перад вясной патрэбна набрацца сіл. Менавіта ў гэты перыяд з'яўляецца шмат свабоднага часу каб перагледзець, падрамантаваць свае паляўнічыя прылады, адзенне і абутак, зрабіць аналіз скончанага сезона і як след падгатавацца да вясновага палявання.

...Ужо сонца  схавалася за дрэвамі, пачало цямнець. Вось ужо свецяцца ліхтары на ферме.
 ...Адзін дзень - такі патрэбны, такі неабходны для мяне.  Адлучаны ад штодзённых спраў, за адзін гэты дзень я быццам бы памаладзеў на пару гадоў. З кожным глытком ляснога паветра адчуваў як цела набірае сілы і моц. Неверагодная ўзбуджаннасць акрыляля, энэргія і магутнасць адчувалася  кожнай клетачкай арганізма.  Здавалася, што можаш горы звярнуць.  ... І чакаў вясны, хоць і разумеў - не будзе таго што было. Шкада! Час безлітасны,  але трэба быць, жыць, дыхаць ...і  зноў быць!


"...
Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам

..." (2)
« Последнее редактирование: Июля 07, 2019, 02:16:59 am от Мікалай »
Записан
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, Хто забыў сваю мову - усё згубіў (У.Караткевіч)

Мікалай

  • Да живу я тут
  • *****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 3155
  • Место жительства: г.Любань, Мінская вобласць
  • Я - Беларус, і гэтым ганаруся!
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #2 : Июля 07, 2019, 02:19:16 am »
Зноскі:
1 - А.Поперечный
2 - Я. Колас
« Последнее редактирование: Июля 07, 2019, 02:25:23 am от Мікалай »
Записан
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, Хто забыў сваю мову - усё згубіў (У.Караткевіч)

HUNTER1989

  • Бывалый
  • ***
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 416
  • Место жительства: могилевская обл
  • время проведённое на охоте в счёт жизни не идёт!
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #3 : Июля 29, 2019, 22:41:31 pm »
Зноскі:
1 - А.Поперечный
2 - Я. Колас
Вельмі добра, мне спадабалась!)
Записан

Yurok.by

  • Да живу я тут
  • *****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 4359
  • Место жительства: Минск
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #4 : Июля 30, 2019, 01:50:20 am »
Коля, оч. здорово написано !!!
Но разбивай на обзацы, тяжковато читать с телефона.
У вас есть глухарь ?
Сорвался на русский,  про короткий зимний день.)
Записан

Варнак

  • Свой человек
  • ****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 558
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #5 : Июля 30, 2019, 10:03:09 am »
Вельми цудоуна!!! Дзякуй!!! 8)
Записан
Быть добру!!!

Мікалай

  • Да живу я тут
  • *****
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 3155
  • Место жительства: г.Любань, Мінская вобласць
  • Я - Беларус, і гэтым ганаруся!
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #6 : Июля 31, 2019, 13:46:37 pm »
Коля, оч. здорово написано !!!

Дзякуй!
[/size]
Но разбивай на обзацы, тяжковато читать с телефона.
[/size]

Учту.
[/size]
У вас есть глухарь ?
[/size]

[/size]есть пока!
[/size]

Сорвался на русский,  про короткий зимний день.)
исправил!
Записан
Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, Хто забыў сваю мову - усё згубіў (У.Караткевіч)

Hunter80

  • Бывалый
  • ***
  • Оффлайн Оффлайн
  • Сообщений: 279
  • Место жительства: Минск-Логойский район
    • Просмотр профиля
Re: Міжсезонне
« Ответ #7 : Июля 31, 2019, 18:38:31 pm »
Цудоуна напiсана на Роднай мове.
Записан