У Кобрынскім раёне паляўнічы выпадкова застрэліў таварыша
У Кобрынскім раёне падчас палявання загінуў мужчына, паведаміў начальнік Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Крываблоцкі.
Няшчасны выпадак адбыўся каля поўначы 12 верасня. Група з пяці чалавек паблізу вёскі Плянта палявала ў кукурузным полі на дзіка. Мужчына 1959 года нараджэння без папярэджання зняўся з адведзенага яму нумара для стральбы, выйшаў з бяспечнай зоны і стрэліў са стрэльбы карцеччу ў жывёл, якія прабягалі міма. Да таго ж, ён параніў і свайго 35-гадовага таварыша, шрот трапіў яму ў вобласць сэрца. Паляўнічыя на сваім транспарце паспяшаліся адвезці пацярпелага ў бальніцу, але па дарозе ён памёр. Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта па гэтым факце праводзіць праверку.
За апошні час у Брэсцкай вобласці гэта ўжо трэцяя падобная трагедыя. Дзмітрый Крываблоцкі звярнуўся да паляўнічых з просьбай дасканала вывучаць правілы бяспечных паводзін і няўхільна іх выконваць.
http://nn.by/?c=ar&i=177227