Ну калi вы ня ведаеце то
Мець рацыю» - выраз, якому ў расейскай мове адпавядае «быть правым»: ты прав - ты маеш рацыю, он прав - ён мае рацыю і г.д. Але тое, што ў слова «рацыя» ёсць яшчэ двайнік, які абазначае радыёстанцыю, з гэтым выразам павязаліся нават анекдоты (показкі) з не так даўно мінулых гадоў. Супрацоўнік пільных органаў, пачуўшы, як у вакзальным рэстаране за столікам гавораць па-беларуску (што ўжо само па сабе насцярожвала: пэўна, нацыяналісты!) ды яшчэ перасыпаюць сваю мову: «Ты маеш рацыю», «Я маю рацыю», тут жа ўявіў размоўнікаў шпіёнамі з перадатчыкамі і заарыштаваў: «Отдавайте ваши рации!..»
[/size]У некаторых беларускіх газетах часам даводзіцца сустракаць расейскае «я праў» або «я правы» (як быццам ён знаходзіцца справа) без перакладу. А між тым наша мова мае вельмі жывыя адпаведнікі:
[/size]я прав - мая праўда,
[/size]ты прав - твая праўда,
[/size]он прав - яго праўда,
[/size]она права - яе праўда і г.д.,